Прыстаўны г пiшацца ў словах гэты, гэтак, гэтулькi, гэй, адгэтуль, пагэтуль, гiсторыя, Ганна.
Прыстаўны в пiшацца:
а) перад нацiскным о ў пачатку слова i пасля прыставак: воблака, восень, завоблачны; Але:окаць, охаць, наогул, ойча, одум;
б) перад каранёвым у нацiскным у пачатку i сярэдзiне слова, а таксама ў вытворных ад iх словах, у якiх у не пад нацiскам: вучань, вугал, вуглавы, навука, павук, павуцiнне;
в) у словах вока, востры, воспа, вожык, вакол i вытворных ад iх незалежна ад нацiску:вока, вачэй, востры, вастрыць,воспа, васпаваты, вожык, важаняткі, навокал, наваколле;
г) перад о, у ў сярэдзiне некаторых слоў i вытворных ад iх: нiводзiн, нiводны, цiвун, Лявон, Ларывон, Радзiвон, Тадэвуш, Матэвуш, Навум.
Заўвага. Калi пачатковае о пераходзiць у а, то в не пiшацца: возера – азёры, вобласць – абласны.
Лiтара в не пiшацца:
а) перад пачатковымi о, у ў iншамоўных словах, а таксама ў iмёнах, прозвiшчах i геаграфiчных назвах: опiум, ордэр, урна, унiя, Орша, Ульяна. Але: Вольга, Вогненная зямля;
б) перад у прыставачным i перад у, якое ўзнiкла з в: удзел, удвух, участак, унук (внук), учора(вчера). Але: вупраж, вусцішна, вусцілка.