Правапiс прыслоўяў i спалучэнняў слоў, блiзкiх да прыслоўяў

Асобна пiшуцца спалучэннi назоўнiкаў, якiя пачынаюцца з галоснай,  з прыназоўнiкам у: у абдымку, у абрэз, у абмен, у адзiночку, у адкрытую, у адно, у абхват, а таксама спалучэннi назоўнiкаў з прыназоўнiкамi без, з, да, на: без аглядкi, без разбору  

Праз злучок пiшуцца прыслоўi:
1) з прыстаўкай абы- i суфiксам –небудзь-: абы-як, як-небудзь;
2) з прыстаўкай па- i суфiксамi –ому, -яму, -аму, -йму, -ску, -цку, -ы: па-старому, па-летняму, па-нашаму, па-мойму, па-руску, па-брацку, па-чалавечы;
3) з прыстаўкай па- i парадкавым лiчэбнiкам: па-першае, па-дзесятае;
4) утвораныя шляхам паўтарэння таго самага слова: ледзь-ледзь, крыж-накрыж;
5) на-гара, дэ-юрэ, дэ-факта.
Усе астатнiя прыслоўi пiшуцца разам: ушчэнт, спрадвеку, спадылба, знiзу, штогод, таксама, напавер, паасобку, уголас.
Ад прыслоўяў неабходна адрознiваць назоўнiкi з прыназоўнiкамi, якiя пiшуцца асобна: вярнуўся дахаты –падышлi да хаты Алеся; павярнулi ўбок –у бок вакзала. Назоўнiкi абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы.
 
Пiшуцца асобна спалучэннi
 Пад вечар, з ранку да вечара, з вечара да ранку, з нiзу да верху, з верху да нiзу, усё роўна, як след, усё адно, наўрад цi, без дай прычыны, без дай рады, дзень у дзень, дзень пры днi, адзiн на адзiн, след у след, час ад часу, на памяць, па памяцi, у пару, да пары, не ў пару, за мяжой, пад пахай, пад паху, па пахi, не ў меру, не пад сiлу, не да смеху, у момант, па парах, па парадку.
Асобна пiшуцца спалучэннi назоўнiкаў, якiя пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнiкам у: у абдымку, у абрэз, у абмен, у адзiночку, у адкрытую, у адно, у абхват, а таксама спалучэннi назоўнiкаў з прыназоўнiкамi без, з, да, на: без аглядкi, без разбору, без упынку, без толку, з ходу, з размаху, з разбегу, з налёту, да зарэзу, да ўпаду, да адвалу, на ляту, на вiду, на хаду, на бягу, на скаку, на жаль, на вока, на дзiва, на карачкі, на векі вечныя.                        

 

При использовании статьи, ссылка на источник обязательна !!!
Источник статьи: http://vikiinfo.ru/formation/samoobrazovanie/pravapis-pryslo-ja-i-spaluchyenja-slo-blizkih-da-pryslo-ja.html

Статья защищена от плагиата.

Protected by Copyscape Plagiarism Checker

← Назад


Тематический каталог статей

Наш каталог статей создан специально для пользователей, которые хотят продвигать свой товар и услуги в интернете или просто желающих поделиться со всеми какой либо интресерной информацией. Тематический каталог статей не требует обратной ссылки после размещения статьи. Добавить статью в каталог статей очень просто, платить за размещение уникальной статьи не нужно. В каталог статей принимаются только уникальные и качественные тексты. При любом использовании материалов сайта ссылка на источник обязательна.